Футбалісты будуць выходзіць на поле ў чэмпіянаце пад новую музыку на аснове народнай песьні. ВІДЭА

Беларуская фэдэрацыя футболу прэзэнтавала новую музыку, пад якую ў наступным сэзоне маюць выходзіць на поле каманды найвышэйшай лігі.

Аўтарам музыкі стаў Андрусь Клімка, а за аснову ён ўзяў народную песьню «Рэчанька». Як адзначаецца на сайце фэдэрацыі, «мы імкнуліся праз кампазыцыю перадаць аўтэнтычнасьць нашай музычнай спадчыны, адлюстраваць пэўныя мэлядычныя традыцыі».

Сам Клімка, сярод іншага, сказаў у камэнтары для сайту: «Патрыятычна і з велізарнай любоўю стаўлюся да нашай беларускай музычнай народнай культуры, і з гонарам натхняўся і выкарыстоўваў лейтматывы нашай фальклорнай спадчыны пры стварэньні мэлёдыі».