Саўка ды Грышка: «Нам бы ў Расею зьнянацку не ўступіць»

Героі Лявона Вольскага сьпяваюць пра свае чаканьні ад 2020 году.

Саўка:
Грышка, парадуйся, скора Новы год!
Кажны пад ёлачкай што-нібудзь найдзёт.
Кажны пад ёлачкай што-нібудзь найдзёт.

Грышка:
Хтосьці машыну, а хтосьці — новы чын,
Мы ж, як заўжды, застанемся з абы-чым.
Мы, як заўжды, застанемся з абы-чым.

Саўка:
Хто яго знае? Не гавары ўпярод!
Вдруг этат год нам чыво-та прынясёт,
Ну, напрымер, прынясёт нам па пяцьсот.

Грышка:
Нам бы ў Расею зьнянацку не ўступіць,
Ну, а астатняе можна перажыць.
Ну, а астатняе можна перажыць.

Саўка:
Чокнуцца, Грышка, з табою я гатоў.
Хай новы год будзе лучшым із гадоў!
Хай будзе лучшым ён із усіх гадоў!