Урад Беларусі ўхваліў рашэньне вырабляць налета меней гарэлкі і моцных пладовых вінаў, гаворыцца ў пастанове Савету Міністраў.
Гарэлку і пладовыя віны экспэрты называюць асноўнай прычынай п’янства і алькагалізму ў Беларусі і раяць адмаўляцца ад іх на карысьць менш моцных напояў, такіх як віно і піва.
27 сьнежня ўрад вызначыў квоты на выраб алькаголю ў наступным годзе, у выніку істотна зьнізіліся лічбы для моцных алькагольных напояў і пладовага віна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сурскі: У арбіту брэнда «віно пладовае» ўцягнуты мільён беларусаўПаводле пастановы ўраду, гарэлкі ў 2020 годзе годзе будзе выраблена 10706 тысяч дэкалітраў (сёлета гэтая квота складала 10868 тысячаў дэкалітраў).
Значна паменшыцца вытворчасьць сурагатнага мацаванага віна. Яго ў 2019 годзе было дазволена вырабіць 6054 тысячы дэкалітраў, на 2020-ы заплянавалі меней — 4816 тысяч дэкалітраў.
Пры гэтым будзе павялічаны выраб вінаграднага віна з 3868 да 4173 тысячы дэкалітраў, каньяку — з 448 да 598 дэкалітраў.