Падзеі 8 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дзень у гісторыі
1919 — Менск абвешчаны сталіцай БССР.
1954 — у Беларусі былі ліквідаваныя вобласьці: Бабруйская, Баранавіцкая, Палеская з цэнтрам у Мазыры, Пінская і Полацкая.
У гэты дзень нарадзіліся
1911 — Уладзімір Дудзіцкі, беларускі паэт, дзяяч беларускай эміграцыі.
1924 — Алесь Савіцкі, беларускі пісьменьнік.
1936 — Генадзь Каханоўскі, беларускі гісторык.
У памяці
1896 — памёр Поль Вэрлен, францускі паэт-сымбаліст.
1980 — памёр Канстанцін Кіслы, беларускі музыка, кампазытар, дырыжор царкоўных і сьвецкіх хораў.
1997 — памерла Аляксандра Саковіч, беларуская эміграцыйная пісьменьніца.