Падзеі 5 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
5 студзеня 1104 году, згодна з высновамі дасьледчыка Аляксея Мельнікава, нарадзілася княжна і асьветніца Эўфрасіньня Полацкая. Спрыяла ўзьвядзеньню храмаў. Замовіла дойліду Яну збудаваць царкву Сьвятога Спаса, а Лазару Богшу — шасьціканцовы крыж.
Таксама ў гэты дзень
1919 — у Мюнхэне заснавалі Нацыянал-сацыялістычную нямецкую рабочую партыю (НСДАП).
1938 — Максіма Гарэцкага прысудзілі да расстрэлу.
1948 — студыя Warner Brothers паказала першы каляровы дакумэнтальны фільм.
1957 — была абвешчана дактрына Эйзэнгаўэра, якая легла ў аснову зьнешняй палітыкі ЗША на Блізкім Усходзе.
1984 — у Менску заснаваны музэй «Дом Ваньковічаў».
У гэты дзень нарадзіліся
1932 — Умбэрта Эка, італьянскі пісьменьнік, аўтар раманаў «Імя ружы», «Ківач Фуко», «Востраў напярэдадні», «Баўдаліна».
1860 — Павал Курлоў, расейскі дзяржаўны дзеяч, менскі губэрнатар у 1905–1906 гг.
1876 — Конрад Адэнаўэр, першы канцлер пасьляваеннай Нямеччыны.
1905 — Уладзімер Стральцоў, беларускі й расейскі кінарэжысэр-дакумэнталіст.
У памяці
1589 — памерла Кацярына Мэдычы, каралева Францыі.
1938 — расстраляны НКВД Міхась Адзярыха, краязнавец, пэдагог і палітычны дзеяч.
1996 — памёр Іван Чыгрынаў, народны пісьменьнік Беларусі. Аўтар раманаў «Плач перапёлкі» і «Апраўданьне крыві», якія апавядаюць пра трагічныя падзеі пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі.