Падзеі 4 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
4 студзеня 1869 году нарадзіўся Ядвігін Ш., беларускі празаік, драматург і публіцыст, які лічыцца адным з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы.
Таксама ў гэты дзень
1591 — Слонім атрымаў герб.
1925 — у Менску прайшоў першы Ўсебеларускі зьезд настаўнікаў.
1948 — М’янма атрымала незалежнасьць ад Вялікабрытаніі.
2004 — Міхэіл Саакашвілі абраны прэзыдэнтам Грузіі.
У гэты дзень нарадзіліся
1643 — Ісак Ньютан, ангельскі фізык, матэматык і астраном.
1729 — Яўхім Храптовіч, грамадзкі, палітычны, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, маґнат, публіцыст, паэт, перакладчык.
1956 — Канстанцін Шаранговіч, беларускі мастак.
1959 — Анатоль Майсеня, беларускі журналіст і палітоляг.
1990 — Зьміцер Бага, беларускі футбаліст, гуляе ў паўабароне за клюб БАТЭ.
У памяці
1960 — памёр Альбэр Камю, францускі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1957).
1965 — памёр Томас Стэрнз Эліёт, амэрыканскі і ангельскі паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1948).
1975 — памёр Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменьнік, дзяяч беларускай дыяспары ў ЗША.