Пяты за месяц мітынг супраць інтэграцыі з Расеяй. ФОТАГАЛЕРЭЯ
Актывісты пачалі зьбірацца на Кастрычніцкай плошчы каля 12.00. На фота — Ніна Багінская
У акцыі, паводле назіральнікаў, узялі ўдзел каля 120 чалавек
Акцыю вялі лідэр руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык…
…і сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова
У ліку выступоўцаў быў і мастак Алесь Марачкін
Мітынг на Кастрычніцкай плошчы цягнуўся паўтары гадзіны
На мітынг прынесьлі шэраг плякатаў
Адны былі супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяй
Другія — за вызваленьне актывістаў, зьняволеных за ранейшыя акцыі
Ініцыятар гэтай акцыі, сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец, раней быў пасаджаны пад адміністрацыйны арышт
Праваахоўнікі не перашкаджалі акцыі, пра затрыманьні падчас яе не паведамлялася. Але на Кастрычніцкай плошчы грала гучная музыка, стаялі навагоднія шапікі
Праз паўтары гадзіны пасьля пачатку мітынгу пачалося кароткае шэсьце да плошчы Незалежнасьці
Пад заканчэньне акцыі зьявіліся плякаты ў форме ігральных картак «па матывах» дарожных картаў інтэграцыі
У мітынгу бралі ўдзел і сьвятары Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, не прызнанай іншымі праваслаўнымі цэрквамі
Як і звычайна, шэсьце ішло па ходніках, удзельнікі не пераходзілі дарогу на чырвонае сьвятло
Аднойчы давялося скарыстацца падземным пераходам
Акцыя завяршылася на плошчы Незалежнасьці. Некаторыя ўдзельнікі, ведаючы пра магчымыя штрафы, трымалі плякаты-апраўданьні, як мужчына на фота справа ад Сіўчыка: «Я ўвогуле за півам пайшоў»
Праз гадзіну па заканчэньні шэсьця пачаўся «жывы ланцуг»
Некалькі дзясяткаў чалавек стаялі каля Галоўпаштамта
Акцыю меркавалі «расьцягнуць» ад Галоўпаштамта да Кастрычніцкай плошчы, але ўдзельнікаў хапіла на два кварталы
Затрыманьняў падчас акцыі не было, але супрацоўнікі ДАІ стаялі на дарозе ўздоўж пратэстоўцаў і казалі ім не выходзіць на праезную частку
На акцыі выказваліся як супраць інтэграцыі з Расеяй, так і за вызваленьне арыштаваных за ранейшыя акцыі
«Жывы ланцуг» прастаяў пад сьнегам паўгадзіны, пасьля ўдзельнікі мірна разышліся
Наступных акцыяў — на канец году ці на студзень — пакуль не анансавалі