Пікет супраць хатняга гвалту правяла ініцыятыўная група «Маршыруй, дзетка!». Арганізатары таксама зьбіралі подпісы за закон аб процідзеяньні хатняму гвалту.
«Абліў жонку бэнзінам і падпаліў». У Менску чыталі гісторыі тых, хто загінуў ад рук агрэсараў
Your browser doesn’t support HTML5
«Глускі раён, жанчыну задушылі пляменьнікі...». «Ельскі раён, нанёс некалькі ўдараў нажом бацьку...» «Расонскі раён, муж зьбіваў жонку... Гэтым разам да сьмерці...».
У Кіеўскім сквэры ў Менску 28 сьнежня чыталі рэальныя гісторыі людзей, якія загінулі ад рук агрэсараў у 2016–2018 гадах.