Улады вырашылі зьмяніць Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях. Прымаюць прапановы

Суд у Менску, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка даў загад стварыць міжведамасную камісію для карэктаваньня Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях (КаАП). Яе ўзначаліла намесьніца старшыні ягонай адміністрацыі Вольга Чупрыс.

Звычайна да адміністрацыйных правапарушэньняў залічваюць тыя, што не нясуць вялікай шкоды грамадзтву. Сярод іх, напрыклад, «дробнае хуліганства», «парушэньне парадку правядзеньня масавага мерапрыемства», «курэньне ў неналежным месцы» або «парушэньне парадку льготнага крэдытаваньня».

Больш небясьпечныя для грамадзтва дзеяньні адносяць да крымінальных злачынстваў, хоць за некаторыя парушэньні прадугледжана і адміністрацыйная, і крымінальная адказнасьць.

Што за зьмены хочуць зрабіць у КаАП, не паведамляецца: задача камісіі — «падрыхтаваць комплексныя прапановы». Поўнага складу камісіі не раскрываюць, але паведамлюць, што там ёсьць прадстаўнікі Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў, Генпракуратуры, Дзяржкантролю, Міністэрства юстыцыі, МУС, Міністэрства падаткаў і збораў, Нацыянальнага сходу і «навуковай супольнасьці».

Да 24 студзеня 2020 году камісія прымае прапановы для ўдасканаленьня мераў адміністрацыйнай адказнасьці праз:

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тры беларускія супэргероі, якіх штрафуе міліцыя
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі могуць увесьці пасаду віцэ-прэзыдэнта, каб палегчыць транзыт улады, — былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду