Сёлета, як і шмат апошніх гадоў, Беларусь мела вельмі кепскія рэйтынгі грамадзянскай і палітычнай свабоды, свабоды друку і эканамічнай свабоды.
У параўнаньні з 2018 годам істотна пагоршыліся рэйтынг Doing Business Усясьветнага банку. Пры гэтым за год значна падвысіўся, хаця і застаўся даволі нізкім, індэкс дабрабыту.
Свабода сабрала ў адну карцінку 7 міжнародных рэйтынгаў, апублікаваных сёлета:
- Усясьветны індэкс свабоды друку, «Рэпартэры бязь межаў»
- Свабода ў сьвеце, Freedom House
- Вядзеньне бізнэсу, World Bank
- Індэкс эканамічнай свабоды, Wall Street Journal, Heritage Foundation
- Індэкс дабрабыту, Legatum
- Рэйтынг недзеяздольнасьці дзяржаваў, Fund for Peace, Foreign Policy
- Індэкс моцы арміяў, Global Firepower