У Сьвіслацкім раёне Горадзеншчыны памежнікі затрымалі двух грамадзян Расеі, якія спрабавалі незаконна перайсьці мяжу і трапіць у Польшчу.
Памежнікі выявілі сьляды на кантрольна-сьледавой паласе, а пазьней знайшлі парушальнікаў. Яны ня выканалі патрабаваньняў спыніцца, таму памежнікі ўжылі зброю.
Грамадзяне Расеі маюць 33 і 34 гады. У іх былі смартфоны з пракладзенымі маршрутамі ў Польшчу, два нажы, компас, ліхтар, грошы і пашпарты. Затрыманыя расейцы сказалі, што з Польшчы яны плянавалі ехаць у Францыю «дзеля лепшага жыцьця».