Як сустракалі актывіста Пятра Маркелава пасьля 14 сутак на Акрэсьціна . ФОТАРЭПАРТАЖ

Ізалятар часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна.

Сустракаць Пятра прыйшлі яго паплечнікі, актывісты «Моладзевага блоку», сябры і праваабаронцы.

«Самае дзікае, на думку Пятра, — стаўленьне работнікаў ЦІП да зьняволеных: абразы, зьнявагі, пагрозы і нечалавечае стаўленьне. Гэта галоўнае, што робіць знаходжаньне ў ізалятары невыносным і нечалавечным».
 

Актывіст Пётра Маркелаў пасьля 14-дзённага арышту.

«На другі дзень у мяне забралі матрац і зьмясьцілі ў камэру з бяздомнымі. Умовы там былі антысанітарныя: вошы, дрэнна пахла, усё было бруднае. Без матраца я яшчэ два дні вымушаны быў спаць проста на пласьцінах.

Пасьля ночы падчас штодзённай праверкі назіральнікі вытрасьлі ўсе мае рэчы на падлогу разам з ежай. Фінікі ляжалі на падлозе, па якой ходзяць людзі ў тых жа ботах, што і ў прыбіральню. У тую праверку ў мяне забралі асадку і магчымасьць пісаць лісты і скаргі. Штодня да таго я пісаў скаргі на зварот і ўмовы ўтрыманьня», — узгадвае Маркелаў.

За ўтрыманьне ў ізалятары актывісту выставілі "рахунак" — 165 рублёў 75 капеек.

Праваабаронца Вікторыя Фёдарава дамагалася чатыры дні, каб да Пятра пусьцілі адвакатку.

Паштоўкі, якія сябры Пятра яму не даслалі.

Пётра разам з сябрамі.

Перад выхадам на волю рэчы Пётра раскідалі і сабралі ў торбу.

Пётра Маркелаў быў даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты ад «Моладзевага блёку» Стаса Шашка. Як давераная асоба Маркелаў меў права працаваць на выбарчым участку як назіральнік, што і скарыстаў.

 

Пасьля сустрэчы з адвакаткай умовы палепшыліся. У камэры засталося ўсяго два чалавекі.

«Бракавала кніг, — кажа Маркелаў. — У асноўным я чытаў падручнікі па праграмаваньні на Python, але апошнія дні расьцягваў чытаньне кніг».

Каб дні праходзілі хутчэй, Маркелаў спрабаваў як мага больш спаць. «Аднак апошні дзень быў самым доўгім», — кажа ён.

27 сьнежня яго чакае новы суд за ўдзел у акцыі пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй 7 сьнежня.