Пасьля 7 гадоў у турме сын актывісткі руху «Маці-328» вярнуўся дахаты
Your browser doesn’t support HTML5
Максім Жыгар — хлопец, які стаў прычынай зьяўленьня руху «Маці-328». У 18 гадоў яго пасадзілі за 147 грамаў канопляў. Цяпер яму 25. Усё сваё дарослае жыцьцё ён правёў у турме. А ягоная маці Ларыса за гэты час сабрала ў руху паўтары тысячы чалавек, галадала 24 дні і разам зь іншымі бацькамі дамаглася ўнясеньня зьменаў у 328-ы артыкул.