На сярэдзіну сьнежня Расея не адмяніла абмежаваньняў на пастаўку малочнай і мясной прадукцыі каля 60 беларускіх прадпрыемстваў, паведаміў у эфіры «Беларусь-1» віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Ўладзімер Дворнік.
Паводле яго, за мінулы год гэтая лічба ня зьменшылася. Пастаўкі з прыкладна 20 беларускіх прадпрыемстваў малочнай і мясной прадукцыі знаходзяцца пад поўнай забаронай, да астатніх прадпрыемстваў дзейнічае забарона на пастаўкі на нейкі від прадукцыі.
У той жа час Уладзімер Дворнік пацьвердзіў, што Беларусь і Расея змаглі дасягнуць згоды наконт балянсу ўзаемных паставак харчаваньня, і выказаў спадзеў, што профільныя міністэрствы падпішуць пагадненьне да канца году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі зьнялі абмежаваньні на пастаўкі малочнай прадукцыі з 32 беларускіх прадпрыемстваўМіж Беларусьсю і Расеяй ужо працяглы час ідуць спрэчкі наконт экспарту беларускай прадукцыі, якія называюць «малочнымі» і «мяснымі» войнамі.
Расея часта выказвае прэтэнзіі да якасьці беларускай малочнай і мясной прадукцыі і рэгулярна ўводзіць абмежаваньні на пастаўкі малочнай і мясной прадукцыі зь беларускіх прадпрыемстваў. Беларускі бок называе прэтэнзіі расейскага (якія тычацца ня толькі якасьці прадукцыі, але і незаконнага рээкспарту) неабгрунтаванымі. Прычыны «малочных войнаў» нярэдка называлі палітычнымі).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь не ў прыярытэце. Масква адказвае Менску на «малочныя» папрокі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Малочная вайна» Расеі зь Беларусьсю: нізкая якасьць прадукцыі ці замах на перапрацоўчыя прадпрыемствы?Разам зь імі ідуць спрэчкі аб пастаўках зь Беларусі ў Расею прадуктаў, вырабленых у Эўропе і забароненых для ўвозу ў Расею з прычыны санкцый, у тым ліку «беларускіх» крэвэтак, шампіньёнаў, манга і папаі. (у 2014 годзе, пасьля акупацыі Крыму, у адказ на санкцыі з боку ЭЗ і ЗША Расея ўвяла забарону на імпарт прадуктаў з Эўразьвязу).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі беларускіх прадуктаў забракавалі ў Расеі ў 2019 годзе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што зь беларускімі крэвэткамі? Як Беларусь прадае ў Расею тунца, камбалу і каракаціц ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Насуперак Рассельгаснагляду. Якую імпартную садавіну Беларусь перапрадае ў Расею. ІНФАГРАФІКА