Дата дня
23 сьнежня 1596 году была падпісаная Берасьцейская царкоўная унія. Паводле гэтага рашэньня беларускія і ўкраінскія ярархі Кіеўскай праваслаўнай мітраполіі аднавілі еднасьць з Ватыканам на тэрыторыі Рэчы Паспалітай.
Таксама ў гэты дзень
1264 — пры пасярэдніцтве князя Гердзеня заключаная дамова Полацку і Віцебску з Рыгай і Лівонскім ордэнам.
1791 — расейская імпэратрыца Кацярына II усталявала на новадалучаных тэрыторыях Рэчы Паспалітай «мяжу габрэйскай аселасьці».
1884 — у варшаўскім выданьні «Słowo» зьявіўся першы ўрывак з аповесьці Генрыка Сянкевіча «Патоп».
1904 — у Вільні выходзіць першая легальная газэта на літоўскай мове «Vilniaus žinios» («Віленскія весткі»).
1963 — Папа Рымскі Павал VI падвысіў статус Украінскай грэка-каталіцкай царквы з узроўню мітраполіі да вярхоўнага архібіскупства.
1979 — пачатак вайны ў Аўганістане: савецкія войскі занялі Кабул.
1990 — 88,5% удзельнікаў рэфэрэндуму выказаліся за незалежнасьць Славеніі ад Югаславіі.
У гэты дзень нарадзіліся
1786 — Вінцэнт Равінскі, аўтар паэмы «Энэіда навыварат», якая амаль стагодзьдзе лічылася ананімнай. Разгадаў загадку аўтарства літаратуразнаўца Генадзь Кісялёў.
1964 — Эдзі Вэдэр, амэрыканскі сьпявак, гітарыст і кампазытар (гурт «Pearl Jam»).
У памяці
1831 — памерла ад ранаў, атрыманых падчас бою, Эмілія Плятэр, удзельніца паўстаньня 1831 году. Эмілія Плятэр зьбірала і апрацоўвала беларускія народныя песьні ды сама спрабавала пісаць вершы, стылізуючы іх пад народныя галашэньні.
2007 — памёр Оскар Пітэрсан, канадзкі джазавы піяніст і кампазытар.
2013 — памёр Міхаіл Калашнікаў, савецкі канструктар стралецкай зброі.