Амэрыканскі касьмічны карабель Starliner вярнуўся на Зямлю. Ён прызямліўся ў штаце Нью-Мэксыка. Амэрыканскае касьмічнае агенцтва NASA вяло прамую трансьляцыю.
Starliner, на борце якога не было людзей, павінен быў правесьці тыдзень на міжнароднай касьмічнай станцыі (МКС). Аднак пасьля аддзяленьня ад ракеты-носьбіта, запуск якой быў праведзены 20 сьнежня, рухавікі карабля не запрацавалі. Гэта не дазволіла яму дасягнуць патрэбнай вышыні і выйсьці на зададзеную арбіту.
На МКС Starliner вёз 270 кіляграмаў грузу, у тым ліку калядныя падарункі для экіпажу МКС, абсталяваньне для тэстаў на радыяцыю і манэкен Розі. Чакаецца, што карабель зможа перавозіць на арбіту да сямі членаў экіпажа.
У заяве NASA і кампаніі Boeing гаворыцца, што у будучыні плянуецца яшчэ адзін запуск гэтага ж карабля. Дакладная дата пакуль невядомая.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: SpaceX прывязе генэтычна мадыфікаваных «магутных мышэй» на МКСЗапуск Starliner на арбіту зьяўляецца ключавым выпрабаваньнем для авіякасьмічнай кампаніі Boeing, якая спаборнічае з кампаніяй Ілана Маска SpaceX. Пілятаваныя касьмічныя караблі, якія распрацоўваюцца прыватнымі кампаніямі, будуць дастаўляць экіпажы на Міжнародную касьмічную станцыю. Яны павінны зьмяніць расейскія «Саюзы», распрацаваныя ў 60-я гады мінулага стагодзьдзя, якія пакуль застаюцца адзіным відам транспарту для дастаўкі чалавека ў космас.