Ахвярамі двух ураганаў, якія абваліліся на Партугалію, Гішпанію і Францыю на 22 сьнежня сталі ня менш за восем чалавек, паведамляе dw.com.
Парывы ветру дасягаюць 170 км / г. У сераду ў гэтых краінах бушаваў шторм «Эльза», а ўжо ўчора яго зьмяніў разбуральны ўраган «Фабіен».
У гішпанскім рэгіёне Галісія тысячы хатніх гаспадарак засталіся без электрычнасьці. У многіх аэрапортах адмененыя палёты, у Партугаліі ў сувязі з затапленьнем чыгуначных шляхоў прыпынены рух цягнікоў паміж Лісабонам і Порта. Зачыненыя чыгуначныя вакзалы ў францускіх гарадах Бардо, Тулуза і Анда.
Шторм закрануў і поўдзень Вялікабрытаніі, дзе ў выніку магутных дажджоў рэкі выйшлі з берагоў. У горадзе Чэртсі пад Лёнданам тарнада пашкодзіў шматлікія дамы і аўтамабілі.
Ад паводкі пацярпела і Італія. У суботу ў Вэнэцыі вада паднялася на 120 см над узроўнем мора, затапіўшы каля 30% горада.
Прэм’ер-міністар Аўстраліі выбачыўся за адпачынак
Прэмʼер-міністар Аўстраліі Скот Морысан вярнуўся дадому, датэрмінова перапыніўшы адпачынак на Гавайскіх астравах, паведамляе euronews.com. Палітык выбачыўся перад суграмадзянамі за тое, што адпачываў у тыя дні, калі ў Аўстраліі шугаюць катастрафічныя лясныя пажары.
Прэмʼер вырашыў вярнуцца пасьля паведамленьняў аб гібелі двух пажарнікаў-добраахвотнікаў.
Паводле мэтэаролягаў, на фоне рэкорднай сьпякоты і засухі чалавечых намаганьняў недастаткова, каб справіцца з маштабнымі пажарамі: дапамогуць толькі моцныя дажджы.
У Беларусі зафіксаваныя тэмпэратурныя рэкорды
22 і 23 сьнежня ў Беларусі, у самыя кароткія дні ў годзе, вельмі цёплае для гэтага часу надворʼе захаваецца. Месцамі чакаецца да 10 градусаў цяпла, паведамляе БелаПАН.
Пасьля аднадзённага перапынку ў Беларусі зноў зафіксаваныя рэкорды цяпла. З апошніх шасьці дзён пяць былі з новымі максымумамі за ўвесь пэрыяд мэтэаназіраньняў,