Прадстаўніца праекту беларусаў у Чэхіі BLRČR Крысьціна Шыянок сказала Свабодзе, што «мы вельмі ўсьцешаныя, што да нас сёньня далучыліся беларускія турысты, якія праходзілі побач. Ужо другі раз нас таксама прыходзяць падтрымаць мясцовыя ўкраінцы. Я бачу ў гэтым добрасуседзтва і салідарнасьць. Менавіта дзеля таго, каб выказаць сваю салідарнасьць з пратэстоўцамі ў Беларусі, беларусы замежжа і ладзяць цяпер па ўсім сьвеце пэрформансы, пікеты, шэсьці».
Як у Празе пратэставалі супраць інтэграцыі з Расеяй
Your browser doesn’t support HTML5
21 сьнежня ў Празе адбыўся другі пікет супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі, які зладзілі беларусы і беларускі Чэхіі. Папярэдняя акцыя 8 сьнежня адбылася на каляднай Старамесцкай плошчы. Аўтар відэа — Ciprian Rafael Raeţchi.