20 сьнежня ў польскім Шчэціне адбылася другая акцыя «За незалежнасьць», прымеркаваная да сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расеі. Паводле арганізатараў Антося Койпіша і Францішка Цярэшкі, у акцыі ўзялі ўдзел 20 чалавек, у тым ліку грузіны, украінцы і палякі.
Антось Койпіш і Францішак Цярэшка кажуць, што ў часе акцыі яе ўдзельнікі адчувалі падтрымку як з боку мінакоў, так і паліцыянтаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У польскім Шчэціне прайшоў пікет за незалежнасьць Беларусі. ФОТА«Мы ня ведаем, што будзе з самой Расеяй празь дзесяць гадоў, але мы бачым не аптымістычныя тэндэнцыі, варта прыгадаць бясконцыя войны (Аўганістан, Чачня, Грузія, Украіна), — кажа Свабодзе Антось Койпіш. — Тое, што адбываецца зараз, прымушае нас дзейнічаць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сурвіла заклікала дыяспару падтрымаць абаронцаў незалежнасьці
Францішак Цярэшка кажа Свабодзе, што глыбока перажывае за лёс сваёй краіны: " Некалі каля трыццаці «дэпутатаў незалежнасьці» аднавілі і нанова стварылі Беларусь. Я шчыра перакананы, што варта заўжды змагацца, нават калі вас 10-20 чалавек!"
Пасьля акцыі адбылася імпрэза з канцэртам ва Ўкраінскім Доме, на якой актывісты сьпявалі беларускія, грузінскія, украінскія і польскія песьні.