«Коска», «Жэўжык», «Дуду», «Асьцярожна, дзеці»
Your browser doesn’t support HTML5
Наколькі запатрабаваныя і пасьпяховыя дзіцячыя беларускамоўныя часопісы і кнігі? У чым іх прынцыповае адрозьненьне ад расейскамоўных аналягаў? І чым адрозьніваюцца дзеткі, якіх гадуюць не на творах Барто, Міхалкова і Носава? Абмяркоўваюць Надзея Кандрусевіч, стваральніца незалежнага выдавецтва «Коска», якое выдае швэдзкія кнігі для дзяцей і падлеткаў па-беларуску, пісьменьніца, перекладачка, намесьніца галоўнага рэдактара часопіса «Дуду» і адна з рэдактарак часопіса «Асьцярожна, дзеці» Наталка Бабіна, і юрыстка Наталка Дзінкель, рэдактарка дзіцячага беларускамоўнага онлайн-часопісу «Жэўжык», які неўзабаве будзе мець і папяровую вэрсію.