Больш за 1500 чалавек выйшлі на пратэст супраць інтэграцыі ў Менску. Фотарэпартаж

Адначасова з пратэстам у Палацы Рэспублікі на Кастрычніцкай плошчы ладзілася калядная праграма для дзяцей. Адзін з арганізатараў акцыі Павал Севярынец папрасіў пратэстоўцаў адысьці далей ад ялінкі, каб не замінаць сьвяту.

Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец, адзін з арганізатараў пратэсту, прыйшоў на Кастрычніцкую плошчу нягледзячы на папярэджаньне міліцыі.

Гэта Андрэй Кудзік зь Вілейкі, ён прыехаў на акцыю ў Менску, каб «абараніць сувэрэнітэт Беларусі».

Пераапрануты ў Дзеда Мароза чалавек, спрабаваў правакаваць пратэстоўцаў на Кастрычніцкай плошчы.

На пачатку пратэста міліцыянты заклікалі ўдзельнікаў мітынгу разысьціся, бо «мерапрыемства несанкцыянаванае».

Шмат хто прыйшоў з плякатамі супраць інтэграцыі.

На сёньняшняй акцыі было некалькі чалавек зь дзяржаўнымі сьцягамі.

На акцыю прыехалі людзі з усіх рэгіёнаў Беларусі. Многія прывезьлі сцьягі з гербамі сваіх гарадоў.

Як і ў мінулыя разы, пасьля збору на Кастрычніцкай плошчы калёна пратэстоўцаў рушыла да плошчы Незалежнасьці.

Каля будынку КДБ на праспэкце Незалежнасьці пратэстоўцы прыпыніліся, яны скандавалі «Ганьба».

Да 1600 чалавек налічылі назіральнікі праваабарончага цэнтру "Вясна" сёньня. Гэта самая масавая акцыя супраць інтэграцыі з Расеяй за апошні месяц.

Асноўны мітынг прайшоў на плошчы Незалежнасьці, насупраць Дому Ўраду.

Новы маршрут – праз вуліцу Зыбіцкую, барны раён у цэнтры Менску.

На вуліцы Інтэрнацыянальнай.

У самым канцы акцыі частка пратэстоўцаў самаарганізаваліся і стварылі жывы ланцуг уздоўж праспэкту Незалежнасьці.