Удзень 20 сьнежня гомельцы заўважылі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг на даху 16-павярховага дому на вуліцы Інтэрнацыяльнай.
Гмах знаходзіцца ля вялікай транспартнай разьвязкі побач з прыпынкам грамадзкага транспарту «Завод вымяральных прыладаў» — уезду ў Цэнтральны раён з Савецкага і Навабеліцкага раёнаў Гомля.
Невядомы вывесіў сьцяг у дзень сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным і напярэдадні акцыі ў Менску супраць паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расеі.
У другой палове дня ля пад’езду, з боку якога лунаў сьцяг, зьявіліся супрацоўнікі міліцыі і камунальных службаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску прайшоў пратэст супраць інтэграцыі з Расеяй. Як гэта было ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзясяткі позваў, затрыманьні, штрафы, суткі. Міліцыя рыхтуецца да акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй