У Вільні і Нью-Ёрку пратэставалі супраць інтэграцыі. ВІДЭА

Пратэст супраць інтэграцыі ў Вільні

Прадстаўнікі беларускай дыяспары 19 сьнежня правялі пікеты супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяй у Нью-Ёрку і Вільні.

У Нью-Ёрку прадстаўнікі беларускай дыяспары выйшлі да будынку Арганізацыі абʼяднаных нацый у абедзенны час — каб прыцягнуць увагу як мага большай колькасьці людзей.

«Я вырашыў зладзіць пэрфоманс у выглядзе павешаньня каб паспрабаваць выклікаць больш звычайных людзкіх пачуцьцяў да праблемы інтэграцыі», — напісаў Свабодзе арганізатар пікету актор Міша Каўко.

Увага! Жорсткія сцэны.

У Вільні прадстаўнікі дыяспары пікетавалі амбасаду Беларусі, распавёў Свабодзе удзельнік-акцыі ІТ-спэцыяліст Глеб Пятроў. Ён таксама распавёў, што напісаў для свайго плякату верш, абʼяднаўшы тэмы інтэграцыі і новыя зьвесткі пра зьнікненьне беларускіх палітыкаў у 1999 годзе.

Глеб Пятроў