«Алімпізм у дзеяньні». Віктар Лукашэнка ўручыў Дзьмітрыю Лукашэнку прыз МАК. ФОТА

Дзьмітры Лукашэнка (зьлева) атрымлівае прыз МАК ад Віктара Лукашэнкі

У Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі ў рамках уручэньня стыпэндыяў Прэзыдэнцкага спартовага клюбу ўганаравалі і кіраўніка гэтай арганізацыі — сярэдняга сына Аляксандра Лукашэнкі Дзьмітрыя.

Дзьмітры Лукашэнка атрымаў прыз Міжнароднага алімпійскага камітэту «Алімпізм у дзеяньні», паведамляе сайт НАК.

Уручыў прыз ягоны старэйшы брат першы віцэ-прэзыдэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка. Прэзыдэнтам НАК зьяўляецца іхны бацька Аляксандар Лукашэнка.