«Беларусь як цэнтар зямлі». Зь ідышу пераклалі «самага эўрапейскага» аўтара Беларусі
Your browser doesn’t support HTML5
«Пра што гэтая кніга? Я ня ведаю. Думаю, што і аўтар ня ведаў пра што» — так пра кнігу, аб якой пойдзе гаворка, напісаў пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч. А пісаў ён так пра кнігу, якую зусім нядаўна пераклаў зь ідышу на беларускую Сяргей Шупа. З перакладчыкам размаўляюць Дзьмітры Гурневіч і Ян Максімюк.