Былая база СОБРА, дзе меркавана забілі Красоўскага і Ганчара. ФОТАГАЛЕРЭЯ
Схема, на якой пазначаныя меркаваныя месцы забойства і пахаваньня Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, паводле сьведчаньняў Юрыя Гараўскага
Закансэрваваная вайсковая база за 5 кілямэтраў ад Бегамлі, дзе базаваўся СОБР. Там, паводле Юрыя Гараўскага, забілі Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Там жа закапалі іх целы, а таксама іхны джып. Фота з дрону
Як мы даведаліся, 5 гадоў таму аб‘ект плошчай 2 на 3 кілямэтры выкупіў бізнэсовец Дзьмітры Пятровіч (прозьвішча ён адмовіўся называць)
Уласьнік, які зьбіраецца запусьціць тут драўнінную вытворчасьць, сказаў Свабодзе, што на ягонай тэрыторыі няма аб’ектаў, пра якія згадваецца ў сьведчаньнях Гараўскага. Аднак мапы, якія ён прадэманстраваў у відэа DW, сьведчаць пра адваротнае
Карэспандэнты Свабоды дабраліся да былой базы СОБРА. Тэрыторыя агароджаная 2-мэтровым плотам, на старым КПП сядзіць ахоўнік
2-мэтровая агароджа вакол былой базы
Задні ўваход на тэрыторыю закансэрваванай вайсковай базы
Усярэдзіну нашых журналістаў не прапусьцілі. Аднак у рэдакцыю Свабоды трапілі фота з тэрыторыі. На іх — дакладныя месцы, дзе, паводле Гараўскага, адбывалася меркаванае злачынства
На тэрыторыі былой вайсковай базы
Месца меркаванага забойства Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага
Месца дзе спалілі іх рэчы
Месца, дзе была меркаваная яма, куды закапалі целы забітых
Закінуты будынак на тэрыторыі вайсковай базы
Унутры будынка