Згодна са зьвесткамі праваабаронцаў, блізу 30 удзельнікаў акцый 7-8 сьнежня ў Менску супраць «паглыбленай інтэграцыі» атрымалі позвы зьявіцца ў міліцэйскія ўпраўленьні для складаньня пратаколаў аб адміністрацыйнай адказнасьці. У далейшым іх чакае суд.
Пры гэтым праваабаронцы з цэнтру «Вясна» ўдакладняюць, што гэта далёка ня поўны пералік, бо некаторыя не зьвярталіся па юрыдычную дапамогу, а таму ў сьпісах іх не зафіксавалі.
На гэты момант вядома, што выклікі ўручаныя або пра іх паведамілі праз тэлефон 25 удзельнікам акцый 7 і 8 сьнежня ў Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першага беларускага амбасадара хочуць судзіць за акцыю супраць «паглыбленай» інтэграцыіСярод іх дэпутат незалежнасьці Пётра Садоўскі, палітыкі Мікалай Казлоў, Вольга Кавалькова, Юрась Губарэвіч, Яўген Афнагель, Дзьмітры Кучук, актывісты Ільля Дабратвор, Леанід Кулакоў, Вольга Быкоўская, Павал Белавус, пісьменьнік Уладзімер Арлоў, мастак Аляксей Марачкін, сьвятар Віктар Кавалькоў, блогер Зьміцер Казлоў, а таксама ўдзельнікі акцый Галіна Лагацкая, Андрэй Кудзік, Аляксей Прохараў, Зьміцер Казакевіч, Антон Жылко, Дзяніс Красачка, Мікола Бамбіза, Натальля Ладуцька, Уладзімер Неўмяржыцкі і непаўналетнія Мікіта Стружэўскі ды Арсень Дзядок.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Разьлічваем на значна больш удзельнікаў». Апазыцыя абнародавала плян пратэстаў 20 і 21 сьнежня