Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі унёс на разгляд парлямэнту законапраект аб дэцэнтралізацыі ўлады, які прадугледжвае, у прыватнасьці, новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленьне краіны. Для гэтага маюць быць ўнесеныя зьмены ў Канстытуцыю Ўкраіны.
Зяленскі прапанаваў трохузроўневую сыстэму мясцовага самакіраваньня — грамада, акруга і вобласьць. Асобнай адміністрацыйнай адзінкай названая Аўтаномная Рэспубліка Крым. Пра нейкі асаблівы статус раёнаў Данбасу пад кантролем сэпаратыстаў згадак няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дзяржаўнасьці бяз мовы не бывае». Моўны амбудсмэн Украіны — пра свае прыярытэтыАкрамя таго, ва Ўкраіне мае зьявіцца новая пасада прэфэкта. Ён будзе прадстаўляць дзяржаву ў акругах, абласьцях і Кіеве. Прэфэкт будзе кантраляваць выкананьне Канстытуцыі і законаў на месцах. Прэфэктаў тэрмінам на тры гады будзе прызначаць прэзыдэнт па прапанове ўраду.
Дакумэнт Зяленскага мае статус неадкладнага. Гэта азначае, што камітэты і камісіі парлямэнту абавязаны разгледзець яго ў першую чаргу для наступнага ўсеагульнага галасаваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новага Майдану пакуль ня будзе. Зяленскі не дапусьціў «здрады», — украінскі палітоляг