Беларусь апынулася на 73-м месцы ў амэрыканскім рэйтынгу 80 найлепшых для жыцьця краінаў сьвету (Best Countries Rating) у 2019 годзе.
Best Countries Rating складаюць супольна выданьне U.S. News & World Report, кампанія BAV Consulting і Ўортанская школа пры Ўнівэрсытэце Пэнсыльваніі.
Найлепшымі краінамі названыя Швайцарыя, Японія, Канада, Нямеччына, Вялікая Брытанія, Швэцыя, Аўстралія, ЗША, Нарвэгія і Францыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цэны вырасьлі, экспарт упаў, узялі новыя крэдыты. Беларуская эканоміка-2019 у лічбахУ рэйтынгу на падставе вынікаў апытаньняў 20 тысяч людзей ацэньваюцца якасьць жыцьця і карыснасьць грамадзянства, палітычны і культурны ўплыў краіны, сусьветная спадчына краіны, адкрытасьць для бізнэсу і прадпрымальніцтва, тэмпы разьвіцьця і прыдатнасьць краіны для забаваў і прыгод.
Усе суседзі Беларусі апынуліся ў рэйтынгу вышэй за яе: Расея (24), Польшча (33), Латвія (55), Літва (57), Украіна (65). Вышэй у рэйтынгу таксама Казахстан (68) і Азэрбайджан (70).
Ніжэй за Беларусь у Рэйтынгу: Нігерыя, Пакістан, Лібан, Сэрбія, Ангола, Іран, Ірак.
Летась у гэтым рэйтынгу Беларусь займала 72-е месца сярод 80 краінаў.