Аляксандар Лукашэнка падпісаў зьмены ў закон «Аб прававым становішчы замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь», паведамяе БелТА.
Закон ухвалены ў мэтах разьвіцьця турыстычнай і інвэстыцыйнай прывабнасьці краіны, спрашчэньня міжнародных дзелавых і прыватных кантактаў.
Што прадугледжваюць новыя нормы закону?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як у Беларусі хочуць пашырыць бязьвізавы рэжым, расказаў міністар эканомікі- Павелічаны ад 5 да 10 сутак тэрмін, на працягу якога замежнікі, што прыбылі ў Беларусь, абавязаныя зарэгістравацца па месцы фактычнага часовага знаходжання.
- Вызначаны мэханізм атрыманьня замежнікамі і іх прадстаўнікамі інфармацыі пра ўключэнне ў сьпіс асобаў, уезд якіх у Беларусь забаронены або непажаданы.
- Карэктуюцца падставы для адмовы іншаземцам у выдачы візы для ўезду ў Беларусь.
Што важна ведаць пра беларускі «бязьвіз»
Бязьвізавы ўезд у Беларусь дзейнічае зь лютага 2017 году:
- пры ўезьдзе праз Нацыянальны аэрапорт «Менск»;
- для наведнікаў бязьвізавай зоны «Берасьце – Горадня».
Колькі дзён можна знаходзіцца ў Беларусі бязь візы?
- Да 30 дзён пры ўмове прылёту ў Нацыянальны аэрапорт «Менск» і вылету адтуль жа;
- Да 15 дзён для турыстаў бязьвізавай зоны «Берасьце — Горадня».
«Бязьвізам» нельга скарыстацца, прыляцеўшы з Расеі, бо на гэтых рэйсах няма памежнага кантролю.
Замежнікам, якія зьбіраюцца гасьцяваць у Беларусі больш за 10 працоўных дзён, трэба рэгістравацца ў органе рэгістрацыі (МЗС, або органе ўнутраных спраў) па месцы пражываньня. У гатэлях і санаторыях рэгістрацыю праводзіць адміністрацыя падчас засяленьня, са студзеня 2019 году можна таксама бясплатна зарэгістравацца праз інтэрнэт.