У Францыі 16 сьнежня аднавіліся забастоўкі супраць пэнсійнай рэформы. Пратэставыя акцыі зноў прывялі да хаосу ў руху транспарту.
У сталічным рэгіёне Іль-дэ-Франс і ў Парыжы ўтварыліся заторы агульнай працягласьцю больш за 600 кілямэтраў. Таксама адменены многія прыгарадныя электрычкі і цягнікі мэтрапалітэну, паведамляе Deutsche Welle.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер Францыі абвясьціў пра пэнсійную рэформу, нягледзячы на пратэстыПратэсты супраць пэнсійнай рэформы ў Францыі працягваюцца каля 10 дзён, нягледзячы на значныя саступкі ўраду, пра якія 11 сьнежня паведаміў прэм’ер-міністар Эдуар Філіп. Ён заявіў, што новыя правілы будуць распаўсюджвацца толькі на грамадзян, якія нарадзіліся ў 1975 годзе і пазьней.
Да гэтага часу меркавалася, што пад дзеяньне рэформы падпадуць асобы, якія нарадзіліся з 1963 году. Афіцыйны пэнсійны ўзрост на ўзроўні 62 гады будзе захаваны.