Вячаслаў Кебіч, які ўзначальваў беларускі ўрад у 1990–1994 гадах, лічыць, што ў краіне няма апазыцыі і Аляксандру Лукашэнку няма альтэрнатывы. Пра гэта са спасылкай на тэлеканал ОНТ паведамляе БелаПАН.
«Гэта сьмешна. Я вам магу толькі сказаць пра тое, што ніякай апазыцыі ў нас як такой няма. Ёсьць група крыкуноў, якая нават тое, што яны кажуць, яны нават не разумеюць, што яны кажуць. І кандыдатуры сёньня на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, акрамя Лукашэнкі, няма», — заявіў 83-гадовы Кебіч праграме «Контуры» тэлеканалу ОНТ у інтэрвію з нагоды 28-й гадавіны падпісаньня Белавескіх пагадненьняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Кебіча і Мясьніковіча ледзь не арыштавалі ў аэрапорце
На думку Кебіча, дэмакратыя — «гэта самае горшае, што толькі можна прыдумаць».
«Дэмакратыя — гэта тады дэмакратыя, калі існуе ў межах закону... І сёньня нездарма кажуць, што трэба адысьці ад лібэралізму, таму што некаторыя лібэральныя кіраўнікі, лібэральныя лідэры, яны разумеюць так: што хачу, то кажу, што хачу, то раблю», — лічыць Кебіч, які ў 1994 годзе, будучы кіраўніком ураду, удзельнічаў у першых прэзыдэнцкіх выбарах і прайграў дэпутату Вярхоўнага савету Аляксандру Лукашэнку ў другім туры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 1993: Кебіч уводзіць войскі ў Дом ураду