Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да беларусаў замежжа з заклікам 20 сьнежня «далучыцца да акцыяў пратэсту супраць так званай „глыбокай інтэграцыі“ Беларусі і Расеі».
Зварот зьмешчаны на сайце Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
Адзначыўшы, што «незалежнасьць нашай бацькаўшчыны Беларусі сёньня знаходзіцца ў большай небясьпецы, чым калі-небудзь за апошнія дваццаць год», старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі выказала ўпэўненасьць, што «цяперашні момант вымагае, каб наш народ, каб беларусы ва ўсім сьвеце ўголас заявілі пра тое, што мы ніколі ня прымем здачу незалежнасьці Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шушкевіч, Сурвіла, Анісім, Беленькі, Кастусёў, Севярынец. Хто яшчэ падпісаў заяву аб пагрозе незалежнасьці«Няважна, у якой краіне сьвету вы жывяце і ці шмат вакол вас іншых беларусаў. Выходзьце з дэманстрацыямі і пікетамі да дзяржаўных установаў, накіроўвайце свае лісты мясцовым урадам і грамадзкім арганізацыям, выказвайце сваю публічную пазыцыю ў любы зручны для вас спосаб», — гаворыцца ў звароце Івонкі Сурвілы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 10 гадзін, 13,5 км. Мапа самага незвычайнага пратэсту ў Менску ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 6-кілямэтровае шэсьце цягам 5 гадзінаў, і без затрыманьняў. Чым зьдзівіў пратэст супраць інтэграцыі з Расеяй ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску прайшла чарговая акцыя супраць «паглыбленьня інтэграцыі» з Расеяй. Наступная анансаваная на 20 сьнежня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Каб ня думалі, што Беларусь — гэта Расея». У Празе беларусы выйшлі на пікет супраць інтэграцыі з Расеяй ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы пікетавалі расейскі кансулят у Нью-Ёрку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Канадзе беларусы выйшлі на пікет супраць інтэграцыі з Расеяй. ФОТА