Расея назвала двух нямецкіх дыпляматаў пэрсонамі нон грата. Амбасадару Нямеччыны паведамілі пра гэта, выклікаўшы ў МЗС Расейскай Фэдэрацыі.
Нямецкіх дыпляматаў высылаюць з Расеі ў адказ на абвяшчэньне 4 сьнежня двух супрацоўнікаў пасольства РФ пэрсонамі нон грата.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Нямеччыны выслалі двух супрацоўнікаў пасольства Расеі з прычыны забойства ў БэрлінеНямецкія ўлады аб'явілі аб высылцы расейскіх дыпляматаў у сувязі са справай аб забойстве сёлета ў Бэрліне былога чачэнскага палявога камандзіра Зэлімхана Хангашвілі.
Нямецкая пракуратура лічыць, што забойства ўчынена «на даручэньне дзяржаўных органаў Расейскай Фэдэрацыі», і сьцьвярджае, што расейскі бок ня ўдзельнічае ў расьсьледаваньні. Расея гэта адмаўляе.