«Паўлінка» Купалаўскага тэатру атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці

Спэктакль «Паўлінка» ў Купалаўскім тэатры, архіўнае фота.

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці надалі тэатральнаму фэномэну — спэктаклю «Паўлінка» Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы, піша БелТА. Такую прапанову зрабілі ў Міністэрстве культуры.

Што за спэктакль?

Упершыню «Паўлінку» паставілі ў 1913 годзе ў Радашкавічах. Ставіў спэктакль Менскі драматычны гурток, якім кіраваў Флярыян Ждановіч, а сярод гледачоў быў і сам аўтар — Янка Купала.

Што яшчэ намінавалі?

  • Традыцыю вясновых карагодаў на Вялікдзень і на велікодны тыдзень і праводзіны зімы ў вёсцы Пінкавічы Пінскага раёну;
  • Калядны абрад «Конікі» у Давыд-Гарадку Столінскага раёну;
  • Традыцыю прыгатаваньня ўнікальнага торту банкухі ў Поразаве на Горадзеншыне;
  • Традыцыю стварэньня карцін з саломкі на чорным палатне на Меншчыне.