Украінская база дадзеных «Міратворац» абвясьціла пра сваё закрыцьцё. Праект адсочваў сьпіс асобаў, якія, на думку аўтараў базы, парушаюць украінскае заканадаўства і ўчыняюць злачынствы супраць краіны. На момант закрыцьця ў базе ўтрымліваліся парадку 192 тысяч чалавек.
Сэрвэры праекту будуць спыненыя а 19-й гадзіне паводле менскага часу. На сайце сваё рашэньне не тлумачаць.
Праца сайта крытыкавалася ААН і Эўразьвязам. Асобы ў базе называліся сэпаратыстамі, злачынцамі і здраднікамі, пры гэтым ўказваліся іх асабістыя дадзеныя. Гэта магло паставіць пад пагрозу удзельнікаў сьпісу, адзначалі міжнародныя арганізацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дамовіліся дамаўляцца». Што будзе зь менскім працэсам пасьля перамоў Пуціна і ЗяленскагаТры з паловай гады таму «Міратворац» ужо абвяшчаў аб сваім закрыцьці, але потым зноў аднавіў працу.
У базе дадзеных таксама былі беларусы — гэта фотакарэспандэнт Associated Press Сяргей Грыц і журналіст парталу Tut.by Павал Дабравольскі.