ДТЗ адбылося 9 сьнежня каля 20.20 у Баранавічах. Аўтамабіль міліцыі зьбіў мужчыну на пешаходным пераходзе, паведаміла УУС Берасьцейскага аблвыканкаму на афіцыйнай старонцы ў сацыяльнай сеткі «Ўкантакце».
Паводле папярэдняй інфармацыі, службовы аўтамабіль «Прыёра» рухаўся па вуліцы Жукава ў Баранавічах і насупраць дома № 16 наехаў на 52-гадовага мясцовага жыхара, які пераходзіў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.
Пацярпелага мужчыну даставілі ў бальніцу для аказаньня мэдыцынскай дапамогі.
Супрацоўнік міліцыі, які кіраваў аўтамабілем, у момант аварыі быў цьвярозы. Праводзіцца праверка па факце здарэньня.