Падзеі 19 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Дата дня
19 сьнежня 2010 году падчас прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі адбылася найбольш масавая за апошнія гады акцыя пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і жорсткі разгон гэтага пратэсту ўладамі. Былі зьбітыя і затрыманыя сотні чалавек, у тым ліку 5 кандыдатаў у прэзыдэнты.
Таксама ў гэты дзень
1915 – быў апублікаваны ўнівэрсал Канфэдэрацыі Вялікага Княства Літоўскага.
1915 – Казімер Малевіч упершыню апублікаваў 39 беспрадметных працаў, сярод якіх быў і знакаміты «Чорны квадрат».
1964 – у вёсцы Лаша адкрыўся мэмарыяльны музэй Яўхіма Карскага.
1992 – у Менску распачаўся першы сход беларусаў блізкага замежжа.
1997 – выйшаў у сьвет фільм «Тытанік».
У гэты дзень нарадзіліся
1915 – Эдыт Піяф, папулярная француская сьпявачка.
1935 – Валянціна Лемцюгова, беларуская мовазнаўца.
У памяці
1988 – памёр Станіслаў Лазар, беларускі каталіцкі сьвятар.
1995 – памёр Міхаіл Суднік, беларускі мовазнаўца.
2008 – памерла Ніна Мацяш, беларуская паэтка.