Генэрал-маёра Алега Белаконева звольніў з пасады першага намесьніка міністра абароны — начальніка Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Беларусі сваім указам Аляксандар Лукашэнка, піша БелаПАН са спасылкай на Pravo.by.
Чаму звольнілі? Звальненьне было плянавым, 17 лістапада Белаконева абралі дэпутатам Палаты прадстаўнікоў у Пухавіцкай акрузе № 65. Белаконеў можа працягваць насіць вайсковую форму і знакі адрозьненьня.
Хто цяпер узначаліць Генэральны штаб, не паведамляецца.
Белаконеў кіраваў Генэральным штабам беларускага войска ад 2014 году, ва Ўзброеных сілах ён з 1983 году.