Падзеі 11 сьнежня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
11 сьнежня 1918 году нарадзіўся Аляксандар Салжаніцын, расейскі пісьменьнік, нобэлеўскі ляўрэат.
На стагодзьдзе Салжаніцына ў Маскве адкрылі яго помнік.
Таксама ў гэты дзень
1618 — адбылося падпісаньне Дзявулінскага замірэньня, што завяршыла вайну Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай.
1921 — зьезд прадстаўнікоў Заходняй Беларусі ў Вільні.
1941 — Італія і Нямеччына абвясьцілі вайну ЗША.
1946 — пры ААН утварыўся ЮНІСЭФ — фундацыя Аб’яднаных Нацый для дапамогі дзецям.
1991 — Вярхоўны Савет Беларусі зацьвердзіў Палажэньне «Аб Дзяржаўным бел-чырвона-белым сьцягу Рэспублікі Беларусь».
1994 — Расея распачала першую ваенную кампанію ў Чачні.
У гэты дзень нарадзіліся
1843 — Робэрт Кох, нямецкі мікрабіёляг, адкрывальнік узбуджальнікаў сыбірскай язвы, халеры і сухотаў, нобэлеўскі ляўрэат.
У памяці
2002 — памёр Сяргей Грахоўскі, беларускі паэт, празаік, перакладчык, публіцыст, крытык, вязень сталінскіх лягераў.
2004 — Канстанцін Шышэя, камандзір Беларускай краёвай абароны, вязень сталінскіх лягераў.