Цягам двух выходных дзён у Менску пратэставалі супраць «паглыбленай інтэграцыі» з Расеяй. Свабода склала мапу незвычайных шэсьцяў «за незалежнасьць».
Сцэнар акцыяў моцна адрозьніваўся ад папярэдніх: людзі зьбіраліся на мітынг на Кастрычніцкай плошчы, адкуль пасьля рушылі шэсьцем праз цэнтар гораду да розных стратэгічных і сымбалічных аб’ектаў. Апагеем несанкцыяваных менскімі уладамі вулічных акцый стаў стыхійны мітынг каля амбасады Расеі 8 сьнежня.
Кожны з пратэстаў цягнуўся сама меней 5 гадзінаў, удзельнікі сумарна прайшлі звыш 13 кілямэтраў. За гэты час не затрымалі ніводнага пратэстоўца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дайшлі да амбасады Расеі. Як у Менску прайшоў другі 5-гадзінны маратон супраць «паглыбленай інтэграцыі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 6-кілямэтровае шэсьце цягам 5 гадзінаў, і без затрыманьняў. Чым зьдзівіў пратэст супраць інтэграцыі з Расеяй