Кіраўніцтва футбольнага клюбу «Дынама» (Берасьце), які па выніках сёлетняга сэзону ўпершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Беларусі, прыняло рашэньне не працягваць кантракт з галоўным трэнэрам Марцэлам Лічкам.
Адміністрацыя падзякавала чэскаму спэцыялісту за працу і яскравы «залаты год». «Дзякуй за ўсё, Марцэл! Посьпехаў у заваяваньні новых вяршыняў!», — адзначаецца на сайце каманды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як берасьцейцы перапынілі манаполію БАТЭ — ды іншыя сюрпрызы футбольнага чэмпіянату БеларусіМарцэл Лічка пачаў сваю кар’еру ў структуры берасьцейскага «Дынама» ў якасьці асыстэнта ягонага земляка Радаслава Латала ў сэзоне 2018 году.
Пасьля адстаўкі калегі дапамагаў ягоным наступнікам: спачатку Сяргею Кавальчуку, а затым Аляксею Шпілеўскаму. Сёлета быў прызначаны галоўным трэнэрам. Пад яго кіраўніцтвам каманда заваявала Супэркубак Беларусі і ўпершыню стала чэмпіёнам краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Берасьцейскае «Дынама» патлумачыла, чаму Марадона так і не вярнуўся ў БеларусьПасьля вяртаньня ў Прагу Марцэл Лічка даў інтэрвію чэскаму радыё і расказаў пра рознагалосьсі з кіраўніком клюбу Аляксандрам Зайцавым, які аддае загады, але сам «не разьбіраецца ў футболе».