У Менску пратэставалі супраць інтэграцыі з Расеяй. Вялікі фотарэпартаж
Пратэсты пачаліся з акцыі "Ланцуг незалежнасьці". Некалькі соцень людзей узяліся за рукі, устаўшы ўздоўж розных частак праспэкту Незалежнасьці.
Міліцыянты настойліва прасілі ўсіх разысьціся, бо акцыя несанкцыянаваная.
Павал Севярынец выступае на Кастрычніцкай плошчы.
Шмат хто з прамоўцаў згадваў перапахаваньне Каліноўскага ў Вільні, якое адбылося два тыдні таму.
Пасьля паўдня людзі пачалі зьбірацца на Кастрычніцкай плошчы. На ацэнку карэспандэнта Свабоды, там былі ад некалькіх соцень да адной тысячы чадавек.
Калі выступоўцы спрабавалі зайсьці на прыступкі палацу Рэспублікі, пачалася сутычка з людзьмі ў цывільным.
Пасьля выступаў палітыкаў і пісьменьнікаў на Кастрычніцкай плошчы, пратэстоўцы прайшлі шэсьцем па праспэкце Незалежнасьці да плошчы Незалежнасьці.
Міліцыя не замінала шэсьцю.
Кіроўцы падтрымлівалі ўдзельнікаў пратэсту.
Belarus — Protest against integration with Russia in Minsk, 7dec2019
Супрацоўнікі ДАІ суправаджалі пратэстоўцаў увесь час.
Пасьля плошчы Незалежнасьці пратэст перасунуўся на плошчу Свабоды.
А потым назад на Кастрычніцкую плошчу.
І ўрэшце — у парку Купалы і на плошчы Якуба Коласа, дзе каля 16:40 акцыя скончылася. Інфармацыі пра затрыманьні не было.