Былая журналістка тэлеканалу «Белсат» Вольга Чайчыц і ейны муж Андрусь Козел 28 лістапада засталіся без інтэрнэту і тэлефоннай сувязі. Праз тыдзень яна, расказала, што ёй растлумачылі адключэньне штрафам 9-гадовай даўніны.
Паводле Чайчыц, 20 сьнежня 2010 году яе аштрафавалі на 1 050 000 недэнамінаваных рублёў (350$) за ўдзел у акцыі пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. 26 студзеня, піша Чайчыц, яна сплаціла штраф і дагэтуль мае плацёжную квітанцыю.
Але ў 2016 годзе нібыта тры месяцы ішла судовая вытворчасьць па прымусовым спагнаньні гэтага штрафу. Прадставіць Чайчыц адпаведныя дакумэнты адмовіліся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Плошча-2010: як гэта было. Фота і відэаПаводле закону, распачаць такую вытворчасьць маглі толькі цягам трох месяцаў пасьля набыцьця законнай моцы пастановы суду.
Цяпер Чайчыц падала скаргу ў раённую пракуратуру і кіраўніку Аддзелу прымусовага выкананьня пакараньняў на дзеяньні судовай выканаўцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістцы Чайчыц, «асобе году» тэлеканалу «Белсат», адключылі інтэрнэт і мабільную сувязьЛетась «Белсат» назваў Вольгу Чайчыц «тэлевізійнай асобай году» за рэпартажы з розных куткоў Беларусі на вострасацыяльныя тэмы.
Праваахоўнікі ж безупынна штрафавалі Чайчыц за «незаконны выраб прадукцыі СМІ» (то бок працу на замежнага працадаўцу без акрэдытацыі) — толькі за той 2018 год супраць яе распачалі 11 адміністрацыйных справаў і нават абмяжоўвалі выезд з краіны.