Старшыня Цэнтральнага выбарчага камітэту Беларусі Лідзія Ярмошына вясной 2021 году плянуе пайсьці ў адстаўку. Пра гэта яна сказала журналістам 6 сьнежня ў Палаце прадстаўнікоў, піша БелаПАН.
Паводле Ярмошынай, паўнамоцтвы цяперашняга складу ЦВК завяршаюцца ў канцы 2021 года.
«Але паколькі ў канцы 2021 года будзе праходзіць выбарчая кампанія па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў, то яе павінен пачаць і праводзіць ужо новы склад ЦВК», — сказала яна.
Ярмошына падкрэсьліла, што падчас выбарчай кампаніі мяняць склад ЦВК нельга, нават калі заканчваецца тэрмін паўнамоцтваў.
«Таму вясной 2021 года я зьбіраюся зьвярнуцца да кіраўніка дзяржавы з прапановай аб зьмене складу ЦВК датэрмінова, гэта значыць за паўгоду да заканчэньня тэрміну паўнамоцтваў», — паведаміла яна.
Ярмошына ня будзе раіць свайго пераемніка, бо старшыня Цэнтрвыбаркаму — «палітычная пасада».
Ярмошына працуе старшынёй ЦВК ад 1996 году. Дагэтуль яе пасаду займаў зьніклы палітык Віктар Ганчар.