3 сьнежня адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў. Гэты дзень быў абвешчаны ААН у 1992 годзе, каб прыцягнуць увагу да праблемаў людзей з абмежаванымі магчымасьцямі, абароны іх годнасьці, правоў і дабрабыту.
Па стане на 1 лістапада 2019 году ў Беларусі налічвалася 571 645 чалавек з інваліднасьцю, якія атрымлівалі пэнсіі праз стан здароўя, у іх ліку 33 054 дзяцей-інвалідаў ва ўзросьце да 18 гадоў.
Прыблізна 200 тысяч зь іх — людзі працаздольнага ўзросту, але ня ўсе могуць працаваць па стане здароўя. Працоўную рэкамэндацыю маюць 113 тысяч чалавек, крыху больш за 60% зь іх працуюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я хачу жыць...» Як чалавеку з інваліднасьцю выжыць у адным з найбяднейшых раёнаў БеларусіНа 2018 год у Беларусі налічвалася 72 дамы-інтэрнаты для дарослых і састарэлых інвалідаў, у якіх жылі 17 671 чалавек, і 9 дамоў-інтэрнатаў для дзяцей, дзе жылі 1382 чалавекі. З 2017 году адкрыліся два дадатковыя дамы-інтэрнаты для дарослых, але закрыўся адзін для дзяцей. Зьвестак за 2019 год на момант публікацыі няма.
Чаму інвалідаў становіцца больш
На 1 лістапада 2018 году налічылі 568,0 тысячы інвалідаў, зь якіх блізу 32 тысяч былі ва ўзросьце да 18 гадоў. Такім чынам, колькасьць людзей з пэнсіяй па інваліднасьці за год вырасла прыблізна на 3600 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі ёсьць футбольная каманда невідушчых. І пра гэта зьнялі дакумэнтальны фільмПрычынамі гэтага называюць рост агульнай працягласьці жыцьця і лібэралізацыю прызнаньня інваліднасьці, а таксама рост колькасьці траўмаў і цяжкіх хваробаў (перадусім анкалягічных і сардэчна-судзінных), якія вядуць да інваліднасьці.
Колькі плацяць інвалідам
У Беларусі людзям з інваліднасьцю могуць плаціць або пэнсію за працоўны стаж, або, калі чалавек ня мае такога стажу, сацыяльную пэнсію.
Пэнсіі тых, хто меў стаж, залежаць ад ранейшага сярэднямесячнага заробку: пры 1 групе інваліднасьці даюць 75% заробку, пры 2-й — 65%, пры 3-й — 40%.
Сацыяльныя ж пэнсіі складаюць каля 200 рублёў: у сярэднім інваліду 1 групы ў канцы 2019 году выплачваюць 255 рублёў і 1 капейку, 2-й — 220,34 рубля, 3-й — 197,06 рубля.
Дзецям-інвалідам у залежнасьці ад ступені страты здароўя плацяць ад 185,46 да 255,01 рубля на месяц.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вазочніку, які спускаўся на вуліцу праз вакно, далі пад’ёмнік. ВІДЭАТаксама дзяржава плаціць пэнсіі па доглядзе за інвалідамі і старэйшымі за 80 гадоў: 231,83 рубля на месяц, калі даглядаюць аднаго, і 278,20 рубля, калі двух і больш.
Сярэдні бюджэт пражытковага мінімуму, да якога прывязаныя сацыяльныя пэнсіі, складае 231,83 рубля (177,79 рубля для пэнсіянэраў).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бедных» стане больш? У Беларусі зьмянілі разьлік бюджэту пражытковага мінімуму
Беларусь абавязалася ствараць роўныя ўмовы для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі
Беларусь у 2016 годзе далучылася да Канвэнцыі ААН аб правах людзей з інваліднасьцю, узяўшы на сябе абавязаньні ствараць роўныя ўмовы для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі, у тым ліку праз удасканаленьне заканадаўчай базы.
Ужо 2 гады ў Беларусі працуюць над законам «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі». На разгляд у парлямэнт перададзены праект закону, які мае бараніць правы людзей з інваліднасьцю і найперш не дазваляць іх дыскрымінацыі.
Падчас абмеркаваньня закону з удзелам грамадзкіх арганізацый аспрэчвалася нават яго назва: «Закон аб людзях з інваліднасьцю» або «Закон аб інвалідах». Аднак дзяржаўныя органы ў выніку настаялі на тэрміне «інвалід», супраць якога выступалі грамадзкія арганізацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску інваліда за скаргу на арганізацыю галасаваньня забралі ў міліцыю