Канцэрн «Белнафтахім» паведаміў аб чарговым падвышэньні цэнаў на аўтамабільнае паліва: ад 1 сьнежня цэны вырастуць на яшчэ адну капейку.
Зьмену цэнаў патлумачылі зьніжэньнем курсу беларускага рубля да асноўных валютаў і ростам цэнаў на нафту на 10% да кастрычніка.
Апошні раз цэны на паліва падымалі тыдзень таму, 24 лістапада. За бягучы год іх павялічвалі 23 разы (супраць 27 разоў за цэлы 2018 год).
Цяпер цэны за 1 л будуць такія:
- АІ-92 — 1,60 рубля;
- АІ-95 — 1,70 рубля;
- АІ-98 — 1,92 рубля,
- дызэльнае паліва — 1,70 рубля.
У пачатку 2019 году 1 літар АІ-92 каштаваў 1,43 рубля (з таго часу цана вырасла на 11,9%), АІ-95 і дызэлю — 1,54 рубля (+10,4%), АІ-98 — 1,75 рубля (+9,7%).
«Урад будзе прытрымлівацца палітыкі плянамернага павышэнжня цэнаў на паліва ў тым выпадку, калі будзе расьці цана на нафту або будзе зьмяняцца курс беларускага рубля», — тлумачыў месяц таму прэм’ер-міністар Сяргей Румас.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер Румас незадаволены беларускай эканомікай. Што зь ёй ня так і як гэта адаб’ецца на людзях