Праваабаронцы налічылі 16 актывістаў, у якіх неўзабаве пройдуць суды ці якія атрымалі пратаколы пасьля акцый і пікетаў да выбараў у Палату прадстаўнікоў.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» апублікаваў зьвесткі пра актывістаў, якіх неўзабаве будуць судзіць за ўдзел у акцыях і пікетах паводле выбараў дэпутатаў.
2 сьнежня
Дзяніс Красачка, за ўдзел у перадвыбарчым пікеце, які палічылі несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам.
5 сьнежня
Наста Гусева, за ўдзел у «Сустрэчы свабодных людзей» на плошчы Свабоды ў Мінску 16 лістапада. Удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Павал Севярынец, за ўдзел у «Сустрэчы свабодных людзей» на плошчы Свабоды ў Мінску 16 лістапада. Удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блогераў папярэдзілі: не хадзіць на акцыю ў Менску. Яны не хадзілі, а іх выклікалі ў суд
Андрэй Кудзік, за ўдзел у акцыі-шэсьці 16 лістапада «Сустрэча вольных людзей». Удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
9 сьнежня
Пётр Маркелаў, зьяўляўся даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Станіслава Шашка, які балятаваўся ў Мінску ў Палату Прадстаўнікоў па Паўднёва-Заходняй выбарчай акрузе № 99. Дробнае хуліганства і непадпарадкаваньне.
10 сьнежня
Андрэй Сьліж, за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце кандыдата ў дэпутаты Паліны Шaрэнда-Панасюк падчас парлямэнцкай кампаніі.
12 сьнежня
Аляксандр Марачэўскі, за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце кандыдата ў дэпутаты Паліны Шaрэнда-Панасюк падчас парлямэнцкай кампаніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блогер NEXTA: Я ня буду запрашаць людзей выйсьці 15 лістапада
Алена Шабуня, за сюжэт на тэму выбараў для тэлеканала «БелСат». Парушэньне закону «Аб СМІ».
Зьміцер Лупач, за сюжэт на тэму выбараў для тэлеканала «БелСат». Парушэньне закону «Аб СМІ».
Ірына Халіп (2 сьнежня выклікаюць у Цэнтральны РУУС Менска для складаньня пратакола)
Таксама пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні атрымалі:
- Андрусь Войніч
- Зьміцер Казлоў
- Леанід Кулакоў
- Натальля Саматыя
- Ніна Багінская
- Міхаіл Чамурака
Раней полацкага блогера Алеся Круткіна пакаралі арыштам на 15 сутак за рэпост запісу ў сацыяльных сетках.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Полацкага блогера арыштавалі на 15 сутак за рэпост у фэйсбуку