Ганна Канапацкая ўнесла на разгляд у Палату прадстаўнікоў законапраект «Аб гарантыях прэзыдэнту Беларусі, які спыніў выкананьне сваіх паўнамоцтваў, і чальцам яго сям՚і». Чаму ў канцы свайго тэрміну дэпутатка Палаты вырашыла ініцыяваць закон, які ў будучыні мае абараніць Лукашэнку?
Ганна Канапацкая не разумее адмоўнай рэакцыі на законапраект. На яе думку, галоўнае — трымацца прынцыпу зьмяняльнасьці ўлады.
«Гэта нармальная практыка. Усе схапіліся за тое, што напісана ў законе, але ніхто не зразумеў, што асноўная ідэя — даказаць, што ўлада зьмяняльная. Чытайце, калі ласка, дакумэнт. Так, у нас і цяпер ёсьць недатыкальнасьць і дэпутата, і прэзыдэнта. Але яна ўсё адно можа быць зьнятая. Ніхто ня можа сысьці беспакараным ад злачынстваў, правапарушэньняў, якія ён учыніў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канапацкая прапанавала законапраект аб гарантыях былому прэзыдэнту БеларусіНа пытаньне, ці адмаўляе яна, што яе законапраект перапісаны з адпаведнага расейскага закону, Ганна Канапацкая адказвае: «Я ня буду камэнтаваць плёткі, добра?»
«Кіравалася законамі, Канстытуцыяй, практыкай. Калі мы гаворым аб недатыкальнасьці прэзыдэнта, то гэта ў Францыі вельмі добра прапісана. У Казахстане гэта прапісана наагул на ўзроўні Канстытуцыі. У Расеі — на ўзроўні закону».
Ганна Канапацкая падкрэсьлівае: «Усе людзі роўныя незалежна ад пасады, ад краіны паходжаньня». Кажа, што, адпрацаваўшы тры гады дэпутатам, спрабавала зьмяніць сыстэму так, як «даўным-даўно прынята ў дэмакратычных краінах», — зь вяршэнствам права і закону ды падзелам уладаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка будзе ўдзельнічаць у выбарах 2020 годуКрытыкам, якія пішуць, што рэзанансны законапраект дэпутатка вырашыла ініцыяваць, каб «сысьці прыгожа», яна адказвае, што працэдуру ўнясеньня законапраекту пачала ў верасьні. А ініцыяваць законы — яе абавязак.
«Працэдура досыць доўгая і бюракратызаваная для кожнага субʼекта заканадаўчай ініцыятывы. Толькі ўрад можа гэта зрабіць хутчэй. Я апублікавала законапраект тады, калі завяршыла ўсе стадыі гэтых працэдураў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто можа даць прэзыдэнту гарантыі недатыкальнасьці