Кампанія Apple пачала паказваць Крым і Севастопаль як «расейскія» ў Маскве

У сваёй праграме «Надвор'е» кампанія Apple на тэрыторыі Расеі пачала адлюстроўваць Крым і Севастопаль «расейскай» тэрыторыяй. Як паведамляе карэспандэнт Крым.Реалии, у Маскве анэксаваныя Севастопаль, Сімфэропаль, Керч адлюстроўваюцца расейскай тэрыторыяй.

Пры гэтым на мацерыковай частцы Ўкраіны і на анэксаваным паўвостраве Севастопаль, Сімфэропаль, Керч і іншыя гарады не адлюстроўваюцца ні часткай Украіны, ні Расеі.

Афіцыйных камэнтароў амэрыканскай кампаніі з гэтай нагоды пакуль няма.

У траўні гэтага года Apple не адлюстроўвала тэрытарыяльную прыналежнасьць гарадоў Крыма ў сваіх праграмах, як з мацерыковай Украіны, так і з паўвострава.

Раней Дзярждума Расеі дала Apple тэрмін да 25 красавіка, а затым прадоўжыла яго да 10 траўня на «ліквідацыю недакладнасьцяў пры адлюстраваньні геаграфічнай прыналежнасьці Крыма і Севастопаля ў праграме».